Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі прадпрыемстваў энергетычнай галіны раёна

Паважаныя работнікі прадпрыемстваў энергетычнай галіны раёна!

Прыміце  самыя  цёплыя  віншаванні  з вашым прафесійным святам — Днём энергетыка!

Энергетыка сёння — адна з самых важных і  складаных  галін  эканомікі, ад якой залежыць жыццезабеспячэнне людзей, стабільная праца прамысловасці і сельскай гаспадаркі, аб’ектаў  сацыяльнай  сферы. Праца энергетыка патрабуе высокага прафесіяналізму і дысцыплінаванасці. Незалежна ад пары года, умоў надвор’я вам трэба дзейнічаць зладжана і аператыўна, з разуменнем велізарнай адказнасці, што ляжыць на вашых плячах. Дзякуй вам за працу, добрасумленнасць і прафесіяналізм!

Асаблівыя словы падзякі — ветэранам Беларускай энергасістэмы. Дзякуючы вам, маладому пакаленню  энергетыкаў перадаюцца неацэнныя веды, захоўваюцца і прымнажаюцца лепшыя традыцыі калектываў.

Ад усёй душы жадаем новых працоўных здзяйсненняў, поспехаў і ўдачы! Моцнага здароўя, асабістага шчасця вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *