Традыцыйна праводзяць суботнікі па ўборцы замацаваных за прадпрыемствам тэрыторый работнікі філіяла «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга»

— Мы стараемся ўтрымліваць у парадку не толькі тэрыторыю нашага прадпрыемства, якая па плошчы, мабыць, адна з самых вялікіх вытворчых плошчаў у раёне, але таксама сочым за парадкам у пасёлку  Дружны і пастаянна прыбіраем веладарожку, якая вядзе да возера Мацярынскае, і тэрыторыю каля сажалкі-ахаладжальніка,  —  расказвае спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Наталля Капаева. — На мінулым тыдні ў рамках восеньскага месячніка па навядзенні парадку на зямлі мы зноў выйшлі на звыклыя маршруты. Было сабрана ў чарговы раз нямала бытавога смецця, пластыкавай тары і іншых рэчаў.

Энегетыкі на суботніку.

Энергетыкі прызнаюцца, што пасля такіх суботнікаў  заўсёды  застаецца дваякае пачуццё: з аднаго боку, прыемна, што бачны вынік  працы, а з  другога —  крыўдна, што  работы  па навядзенні парадку ніяк не  становіцца менш. Людзі як выкідвалі смецце дзе прыйдзецца, так і працягваюць смеціць. Увосень працаўнікі філіяла прыбіраюць за адпачываючымі каля вады, а ўвесну — за тымі, хто ловіць рыбу ў сажалцы.  Нікому не становіцца сорамна  ад  таго,  што  дзясяткі  людзей аддаюць свой час і сілы для таго, каб прыбіраць  за  кімсьці  выкінутае ў неналежных месцах смецце.

На жаль, даводзіцца прызнаць: не будзь гэтага энтузіязму, за некалькі  гадоў мы проста загразлі б у кучах усяго таго, чым бессаромна засмечваем навакольнае асяроддзе…

Алена   ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *