У аграгарадку  Зазер’е дзіцячае свята атрымалася яркім і вясёлым

Яркім і вясёлым атрымалася дзіцячае свята, якое нядаўна прайшло ў аграгарадку  Зазер’е. У мясцовым парку адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак чакала цікавая праграма.  Гульні, песні, дыскатэка — арганізатары паклапаціліся пра тое, каб зацікавіць дзяцей рознага ўзросту.

Многія мясцовыя школьнікі былі не толькі гледачамі канцэрта, але і непасрэднымі яго ўдзельнікамі. На сцэну разам з юнымі артыстамі выходзіла загадчыца  Зазерскай дзіцячай школы мастацтваў філіяла Дружненскай музычнай школы Алена Самсон. Музычны настрой падхапілі вакальны ансамбль “Жытніца” Зазерскага СДК і Арына Цвірко. Мясцовы жыхар Сяргей Скавыш прачытаў свае вершы і байку.

Далучылася да праграмы  конна-спартыўная школа імя Дзяменцьева, якая знаходзіцца ў аграгарадку. Усе жадаючыя маглі пакатацца на конях.

Бліжэй да вечара ў парк прыйшлі дарослыя. Жыхароў і гасцей Зазер’я вітала музычная група “24”, канцэрты якой атрымалі пастаянную прапіску ў Зазерскім СДК. Дыскатэка доўжылася да поўначы.

Арганізаваць свята дапамагло кіраўніцтва  ЭБ “Зазер’е” і старшыня Голацкага сельсавета Віктар Малуха. Мясцовыя жыхары шчыра дзякавалі за свята і выказалі пажаданне, каб такія  мерапрыемствы праводзіліся часцей.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *