У «Дукорскім маёнтку» гадзіннік зноў адлічвае час

У сядзібна-паркавым турыстычным комплексе «Дукорскі маёнтак» 8 ліпеня адбыўся традыцыйны  фестываль «Дукорская Брама». Такім чынам тут адзначылі свой трэці дзень нараджэння.

Пачалося мерапрыемства са знакавай падзеі  — адкрыцця гадзінніка на сядзібнай браме.  Гадзіннікавы механізм на гэтай пабудове знаходзіўся і ў старадаўнія часы, але пасля разбурэння маёнтка быў страчаны. Зараз брамавы гадзіннік зноў пачаў адлічваць час.

Арганізатары спланавалі свята так, каб яго ўдзельнікі змаглі акунуцца ў самыя разнастайныя эпохі. У фестывалі прымалі ўдзел члены некалькіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Дзякуючы ім госці маёнтка змаглі пабачыць  рыцарскі турнір, эпізод сутыкнення салдат французскай арміі і арміі Вялікага княства Літоўскага, паў-дзельнічаць у страявых занятках.  У батальнай частцы свята быў прадстаўлены таксама  адзін з эпізодаў вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падчас фестывалю можна было не толькі  паназіраць за батальнымі сцэнамі, але і вывучыць некаторыя элементы старадаўніх еўрапейскіх танцаў 16 стагоддзя:  майстар-клас  арганізаваў танцавальны   калектыў «Фламея».

Упрыгожылі фестываль і канцэртныя  выступленні разнастайных творчых калектываў, вогненна-піратэхнічнае шоу.

Арганізатары пастараліся, каб свята прынесла задавальненне гасцям турыстычнага комплексу.

Па матэрыялах групы «Дукорскі  маёнтак» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *