У гарадской гасцініцы вядзецца рамонт нумароў

Марыя Засадыч у новым нумары.

Рамонтныя работы ў гарадской гасцініцы вядуцца паступова ўжо не першы год. Выконваць іх пачалі з замены вокнаў і рамонту нумароў. Аднак нумары не толькі рамантаваліся, але і з’яўляліся. 37-ы нумар, напрыклад, адкрылі для гасцей горада ў мінулым годзе. Ён размясціўся на першым паверсе і разлічаны для тых, хто мае абмежаваныя магчымасці.

— У гэтым нумары расшыраны праёмы дзвярэй, устаноўлены поручні,— расказвае загадчыца гарадской гасцініцы Марыя Засадыч. — Выкананы добры рамонт уласнымі сіламі работнікаў прадпрыемства, якія, дарэчы, самі вырабілі і некаторую мэблю. Пакой атрымаўся ўтульным.

Рамонт выконваюць Наталля Смоліч, Таццяна Смоліч, Галіна Чумак, Святлана Корзун.

У мінулым годзе ў гасцініцы адрамантавалі  і нумар для сямейных пар.

Зараз госці горада могуць спыніцца ў нумарах рознай катэгорыі: ад першай да вышэйшай.

У гэтым годзе ў планах камунальнікаў — рамонт калідораў другога паверху. Гэтыя работы выконваюцца ўласнымі сіламі.

Разам з тым, гасцініца прымае гасцей. Прыкладна 30 працэнтаў нумароў заняты камандзіраванымі работнікамі.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *