У горадзе прыгажэюць двары
Не менш за 30 тысяч рублёў будзе выдаткавана на рамонт асфальтавага пакрыцця і ўладкаванне дваровых тэрыторый у раёне дамоў № 34 і 36 па вуліцы Ленінская ў Мар’інай Горцы. Работнікі ДЭУ-169 ужо завяршаюць падрадныя работы па ўкладцы асфальту ў гэтай частцы горада.
— Уласнымі сіламі камунальнікі раней ажыццявілі пашырэнне тэрыторый для аўтастаянак каля гэтых дамоў, каб павялічыць колькасць парковачных месцаў, а таксама зрабілі падсыпку праезжай часткі, — расказвае намеснік дырэктара УП «Жылцепласэрвіс» КГ Ірына Зянько. — А непасрэдна на ўкладцы асфальтавага пакрыцця працавалі дарожнікі, у распараджэнні якіх ёсць спецыяльная тэхніка.
У планах камунальнікаў на гэту восень уладкаванне яшчэ некалькіх дваровых тэрыторый.
Алена ШАНТЫКА.