У Мар’інагорскай школе мастацтваў прайшоў рэгіянальны этап конкурсу «Заслаўскі сшытак», які праводзіцца ў рамках свята музыкі «Заслаўе»

Свае ўменні членам журы прадставілі 16 юных музыкантаў Пухавіччыны.

Паліна Кроцік, Марыя Лохач і члены журы Вольга запольская і Аляксей Цімонін.

— Мы бачылі, што ўсе дзеці старанна рыхтаваліся да конкурсу, — адзначылі члены журы. — І нам няпроста было выбраць лепшага. Акрамя тэхнікі выканання твора, намі бралася ў разлік і тое, як падабраны музычны матэрыял, наколькі выканаўца яго адчувае, прапускае праз сябе, перадае эмоцыі. Сёння гэта таксама вельмі важна, таму настаўнікам трэба думаць, наколькі выйгрышны падбіраецца музычны твор. У выніку абмеркаванняў мы вырашылі, што раён на абласным этапе прадставяць Паліна Кроцік і Марыя Лохач (педагог Наталля Дзмітрук).

Алена МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *