У Мар’інай Горцы адбыўся злёт маладых спецыялістаў

Бухгалтар Анастасія Палякова  (у цэнтры), эканамісты Марыя Швядок і Даря Логінавау ліку дванаццаці  маладых  спецыялістаў, якія са жніўня  пачалі  свой працоўны шлях на ААТМашхарчпрад”.  Дзяўчатам прыйшлося знаёміцца не толькі з прафесіяй і  калегамі, але і з нашым горадамАнастасія   прыехала  з  МагілёваМарыяз Ельска, Даряз  РагачоваМар’іна  Горка, па іх словах,  утульны і камфортны горад  для  жыцця. 

Якія перспектывы чакаюць моладзь у нашым раёне  і  як тут цікава можна правесці вольны час, — аб гэтым расказвалі на раённым злёце  маладых спецыялістаў.

 

Наш раён сёлета стаў стартавай пляцоўкай для 237 маладых спецыялістаў. Найбольшая іх колькасць працуе ў сельскай гаспадарцы — 74. У сферы аховы здароўя — 31, у адукацыі — 44, у будаўнічай галіне —31, у прамысловасці — 54.  Па шматгадовай традыцыі для ўчарашніх выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў кіраўніцтва раёна арганізавала злёт маладых спецыялістаў, які адбыўся ў раённым цэнтры культуры.

Маладыя медыкі Кацярына Шабан і Анжаліка Рабцэвіч.

Намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Наталля Літвінчук і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка  пажадалі ўсім прысутным поспехаў на першых працоўных месцах і выказалі надзею, што пасля размеркавання хлопцы і дзяўчаты застануцца ў нашым раёне.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу. На ўсе пытанні ўчарашнія студэнты атрымалі разгорнутыя адказы.

Яўген Важнік і Вікторыя Падалякіна працуюць на ААТ «Пухавіцкі КХП».

Што хвалюе маладых спецыялістаў?  Магчымасць атрымання льготнага крэдыту і арэнднага жылля, сацыяльныя гарантыі з боку дзяржавы. Таксама моладзь пацікавілася, як фарміруецца кадравы рэзерв райвыканкама. Як адзначыў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Дзмітрый Губар, гэта сведчыць пра тое, што ў зале сабраліся перспектыўныя і мэтанакіраваныя маладыя людзі.

Хлопцы і дзяўчаты таксама цікавіліся, якія спартыўныя секцыі працуюць у нашым раёне, і як цікава і з карысцю тут можна правесці вольны час.

На другое пытанне ўдзельнікам злёту не толькі адказалі, але і прадэманстравалі адно з такіх месцаў: для моладзі арганізавалі экскурсію на ЗАТ “Струнныя тэхналогіі”.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *