У Мар’інай Горцы адбылося свята маладосці
Пахмурнае надвор’е не перашкодзіла сабрацца пухавіччанам, каб адзначыць Дзень моладзі. На плошчы каля раённага цэнтра культуры гучалі маладзёжныя хіты, дзеці з асаблівым задавальненнем удзельнічалі ў фестывалі фарбаў Холі.
Не прапусцілі магчымасць яшчэ раз нагадаць дзецям пра правілы пажарнай бяспекі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Многія імкнуліся сфатаграфавацца з роставай лялькай-выратавальнікам. Яна нікому ў гэтым не адмаўляла і ўручала кожнаму буклеты.
Быў арганізаваны гандаль. Праводзіліся конкурсы і разыгрываліся прызы.
Але больш за ўсё юным пухавіччанам спадабаліся фарбы Холі. Дзеці літаральна на вачах размалёўвалі самі сябе ўсімі колерамі вясёлкі і забаўляліся ад душы.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.