У Мар’інай Горцы будуецца  вуліца

У ранейшых нумарах газеты мы пісалі аб тым, што зараз даволі актыўна вядуцца работы  па  заканчэнні  будаўніцтва спартыўнага комплексу з басейнам  на вуліцы Усходняй у Мар’інай Горцы.  А вось пад’езд на стаянку будзе ажыццяўляцца па вуліцы Мікульчыка, якая нядаўна з’явілася на карце горада і названа ў гонар нашага  земляка,  ганаровага   грамадзяніна  Пухавіцкага раёна, генерал-лейтэнанта Яўгена  Мікульчыка.

На будаўніцтве праезжай часткі і добраўпарадкаванні тэрыторыі  басейна працуюць штодзённа каля 20  прадстаўнікоў УП “Жылцепласэрвіс” КГ. Рабочыя ўкладваюць тратуарны борт і плітку. У планах — 1400 квадратных метраў. З кожным днём канчатковая карціна становіцца ўсё больш відавочнай.

Алена  ШАНТЫКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *