У Мар’інай Горцы,  у  скверы  каля  ракі,  побач з помнікам  артылерысту,  Герою Савецкага Саюза Васілю Токараву ўсталявана  супрацьтанкавая гармата

У Мар’інай Горцы,  у  скверы  каля  ракі,  побач з помнікам  артылерысту,  Герою Савецкага Саюза Васілю Токараву ўсталявана  супрацьтанкавая гармата.

Фотаздымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: https://ok.ru/puhnaviny/topic/155609509114024

— Зроблена гэта было па ініцыятыве раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”,  — рассказаў член савета раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”  Сяргей Гарнізонаў.  — Гармата была ўсталявана на гістарычным месцы ў гонар воінаў, вызваліўшых Мар’іну Горку ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў.

Мы  запрашаем  усіх  неабыякавых  грамадзян  прыняць  удзел  ва  ўрачыстым мерапрыемстве, якое  адбудзецца  на  месцы  ўсталявання  гарматы 26  лістапада  ў  11.00.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *