У пітомніку Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа хутка пачнецца збор яблыкаў

Зборам яблыкаў займаюцца будучыя аграномы Марыя Баёк, Крысціна Сянько, Вольга Ерамук.


Гэты год прыкметна адрозніваецца ад мінулага: у большасці садоў зрэдку на галінках можна ўбачыць сакавітыя плады. Аднак  на добры ўраджай яблыкаў разлічваюць у пітомніку Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе яблыневыя дрэвы займаюць 55 гектара
ў.

  Гатункі  “імант”, “памяць Каваленка”, “каваленкаўскае”, “аўксіс” шчодра аддзячаць нам за стараннасць. З аднаго дрэва плануем  сабраць прыкладна  60-70 кіла-грамаў яблыкаў,  — гаворыць загадчык пітомніка Максім Сваткоўскі. —  Мінулы год быў неверагодна ўраджайным.  Ураджайнасць гатунку “антэй”  склала 30 цэнтнераў з гектара. Сёлета рэкордаў не будзе, але сакавітымі фруктамі мы  забяспечым усіх жадаючых.

Рэалізоўваць яблыкі з пітомніка будуць школам і дзіцячым садкам. Жыхары горада і раёна змогуць набыць фрукты на восеньскіх кірмашах.

Масавы збор яблыкаў пачнецца ў пітомніку з пачатку верасня і працягнецца да першых маразоў.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *