У Пухавіцкім раёне правялі акцыю «Нарыхтоўкі на зіму»

У межах рэспубліканскай кампаніі «Клопат» раённая арганізацыя ГА «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» правяла акцыю «Нарыхтоўкі на зіму», мэтай якой стала аказанне дапамогі пажылым людзям, у якіх ёсць праблемы з перамяшчэннем і самаабслугоўваннем.  Для іх  сельскагаспадарчае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Зазер’е» прадаставіла  2,5 тоны бульбы, а Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца  дапамагла з транспартам для дастаўкі. Дапамогу атрымалі 25 чалавек.   Дастаўкай бульбы займаліся 5 членаў валанцёрскай  групы  «Сонейка», якая працуе пры раённай арганізацыі ГА «БТЧК».

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *