У Пухавіцкім раёне стартавала акцыя “Наш жывёлавод”
На мінулым тыдні стартавала рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”, да якой традыцыйна далучаецца Пухавіцкі райкам прафсаюза работнікаў АПК. Прадоўжыцца яна да пачатку красавіка.
У мінулым годзе былі ўшанаваны больш за 190 работнікаў жывёлагадоўлі нашага раёна. Цяпер райкам прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў 56 чалавек, тры чалавекі атрымалі прэміі і падарункі ад абласнога камітэта галіновага прафсаюза. Да акцыі актыўна далучыліся пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі гаспадарак, пры дапамозе якіх павіншавалі 132 жывёлаводы. Найбольш маштабна акцыя прайшла ў СУП “Дукора-Агра” і ААТ “Голацк”: у гэтых сельгасарганізацыях павіншавалі больш за 30 чалавек. У ААТ “Зазерка” па ініцыятыве кіраўніцтва гаспадаркі грашовыя прэміі атрымалі ўсе работнікі жывёлагадоўлі.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.