У Пухавіцкім раёне стартавала маладзёжная акцыя “Выбіраем студатрад”
У нашым раёне стартавала акцыя ГА “БРСМ” “Выбіраем студатрад”. Першымі вызначыцца з тым, як правесці працоўнае лета, мелі магчымасць навучэнцы Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандра Стош расказала маладым людзям аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра.
У ліку самых папулярных аказаліся сельскагаспадарчыя і вытворчыя студэнцкія атрады. Старэйшыя юнакі і дзяўчаты часцей запісваліся ў педагагічны студатрад.
Акцыя працягнецца ў школах раёна. Таксама ўсіх жадаючых далучыцца да студатрадаўскага руху чакаюць у раённым камітэце БРСМ. Там можна запоўніць анкету і атрымаць інфармацыю аб магчымасці працаўладкавання летам.
Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.