У раёне аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі
У адпаведнасці з распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта ў рэгіёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Кіраўнікам усіх суб’ектаў гаспадарання незалежна ад формаў уласнасці загадана арганізаваць і правесці ў рамках месячніку суботнікі па навядзенні парадку на ўласных і замацаваных тэрыторыях, тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў, воінскіх і грамадзянскіх пахаваннях.
Падчас мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі па меры неабходнасці правесці ўборку лістоты, пакос пустазельнай расліннасці, пабелку дрэў на ўласных і замацаваных распараджэннем старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 6 кастрычніка 2022 года №361р тэрыторыях, а таксама на тэрыторыях, вызначаных у адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі райвыканкамам, Праўдзінскім пасялковым і сельскімі выканаўчымі камітэтамі згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2020 года № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану».
Таксама загадана арганізаваць збор і вываз лому чорных і каляровых металаў, іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў у пункты прыёму, ліквідацыю несанкцыянавана размешчаных будаўнічых матэрыялаў і іншых адходаў.
Месячнік па навядзенні парадку на зямлі прадоўжыцца да 30 красавіка.
Наталля ПАРХОМЧЫК.