У раёне адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
У парадак прыведзены воінскія пахаванні воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Да 15 лютага каля іх пройдуць хвіліны памяці з ускладаннем кветак. Таксама адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы на тэрыторыі Праўдзінскага пасялковага і сельскіх саветаў.
14 лютага ў 10.00 пройдзе мітынг каля помніка Герою Савецкага Саюза Мікалаю Чэпіку ў аграгарадку Блужа.
15 лютага ў 10.00 пачнецца мітынг каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам на прывакзальнай плошчы ў Мар’інай Горцы.
У гэты ж дзень урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 34-й гадавіне з дня вываду войск з Афганістана, пройдуць на тэрыторыі вайскавой часткі 89417.