У  раёне праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы тэрыторый да зімы

Восень радуе сваімі фарбамі, залатым дываном лісця. Але хутка гэты дыван пацямнее і перастане радаваць вока. Таму традыцыйна ўборка лісця — асноўны занятак на восеньскіх суботніках.

Суботнік на грамадзянскіх могілках у Турыне.

У  Турынскім  сельсавеце  арганізавана іх правядзенне на воінскіх  пахаваннях,   грамадзянскіх  могілках, у зялёных   зонах.

— У мінулыя выхадныя мы арганізавалі суботнік, — расказала старшыня Турынскага сельвыканкама Святлана Харытончык. —  Нам дапамагалі наводзіць парадак сацыяльны работнік  Валянціна Расказенка,  дырэктар і мастацкі кіраўнік Турынскага Дома культуры Вольга Петракова і  Алеся Балаховіч, жыхары вёскі. Усе разам мы прыбіралі воінскія пахаванні і грамадзянскія могілкі ў вёсках Вугалец і Турын. Там   было неабходна спілаваць старыя дрэвы, якія неслі пагрозу. Мы звярнуліся ў  «Жылцепласэрвіс» КГ. І яго работнікі спілавалі больш за 15 дрэў на  кожных  могілках. А мы прыбралі тэрыторыю ад галля і апалай лістоты.

Мы  пастаянна  аб’язджаем  населеныя пункты і запрашаем людзей  паўдзельнічаць  у   навядзенні парадку на зямлі, — працягвае Святлана Станіславаўна. — Добра было б, каб і жыхары нашых вёсак праявілі большую актыўнасць і папрацавалі б  не толькі на сваёй тэрыторыі, але і на вясковых вуліцах.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *