У раёне вызначыліся першыя тысячнікі на жніве

Сяргея Ляшчынскага віншуе Марыя Клімовіч.

Першым камбайнерам, які намалаціў тысячу тон збожжа, стаў  Сяргей Ляшчынскі з ААТ  «Племянны завод» Індустрыя «. Следам за ім першую тысячу тон збожжа атрымаў і экіпаж гэтай жа гаспадаркі ў складзе Пятра Чэпікава і Рамана Коршунава.

З гэтай прыемнай падзеяй павіншаваць камбайнераў у поле прыехалі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Марыя Клімовіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская, дырэктар ААТ «ПЗ» Індустрыя» Віктар Коршунаў. Яны ўручылі першым тысячнікам падзякі, грашовыя прэміі і падарункі.

Сяргей Ляшчынскі, Пётр Чэпікаў, Раман Коршунаў.

Сяргей Ляшчынскі на камбайне КЗС-1218 працуе адзін. На раніцу аўторка ён намалаціў 1144 тоны збожжа.

— У гаспадарцы я працую ўжо 13 гадоў, — расказвае Сяргей Сяргеевіч. — І 6 гадоў на камбайне без памочніка. Раней убіраў збожжа на «Доне». І таксама стараўся стаць тысячнікам.

Марыя Клімовіч віншуе Пятра Чэпікава і Рамана Коршунава.

Галоўны сакрэт поспеху, як лічыць камбайнер, крыецца ў працавітасці. У 7 гадзін  раніцы Сяргей ужо на рабоце,  дадому вяртаецца каля паўночы.  Дома ў Сяргея Ляшчынская надзейны тыл: жонка Галіна і трое дзяцей: два сыны і дачка.

У гэтым годзе Сяргей устанавіў свой асабісты рэкорд на жніве — намалаціў за дзень 179 тон збожжа.

Сяргей Ляшчынскі, Марыя Клімовіч, Пётр Чэпікаў, Раман Коршунаў, Анастасія Арахоўская, Віктар Коршунаў.

У  мінулым годзе на рахунку камбайнера было 1300 тон збожжа. Сёлета  яго мэта  намалаціць 2 тысячы тон.

Акрамя Сяргея Ляшчынскага, Пятра Чэпікава і Рамана Коршунава набліжаецца да перадавікоў гаспадаркі і малады камбайнер Андрэй Каралько.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *