У школах Пухавіцкага раёна падчас канікул працуюць аздараўленчыя пляцоўкі

 

З  панядзелка  пачаліся  першыя ў новым навучальным годзе школьныя канікулы. Па традыцыі ў школах нашага раёна плануецца работа аздараўленчых пляцовак. На гэты раз дзённыя школьныя лагеры  будуць адкрыты ў Мар’інагорскай гімназіі, СШ № 2, 3, 4  горада Мар’іна Горка, школах пасёлкаў Дружны, Рудзенск, а таксама ў Голацку, Пухавічах, Ананічах, Блужы, Суціне. Плануецца аздаравіць 450 школьнікаў.

Для дзяцей будуць арганізаваны розныя навучальна-забаўляльныя мерапрыемствы, а таксама тыя, што будуць накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў і шкодных звычак.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *