У Свіслацкай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі

15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа імя Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова”. 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты атрымалі ў падарунак кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. З гэтай важнай падзеяй школьнікаў павіншаваў старшыня Свіслацкага сельскага выканаўчага камітэта Леанід Дзмітрыевіч Нячуйвіцер. Ён падкрэсліў, што на моладзь ускладаюцца вялікія надзеі. Ад новага пакалення залежыць, якіх вышынь дасягне наша краіна ў будучым.

“Адказнае стаўленне кожнага не толькі да сваіх правоў, але і абавязкаў, дапаможа нам захаваць мір і парадак на роднай зямлі,” – адзначыў Леанід Дзмітрыевіч.

Вучні, якія атрымалі падарункі, прызналі, што кніга “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” – не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграмме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры.

Завяршылася акцыя сумесным фотаздымкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *