У ЖКГ прыйшлі маладыя спецыялісты

Крысціна Белкіна,  Міхаіл  Гайдукевіч  і  Уладзіслаў Агеенка — маладыя спецыялісты УП «Жылцепласэрвіс» КГ.  Пасля заканчэння каледжаў яны   былі  размеркаваны  ў аддзел галоўнага цеплатэхніка  камунальнага  прадпрыемства.

Моладзь цёпла прынялі на іх першым  месцы  працы,  даведаліся пра ўсё, што хвалюе новых членаў калектыву. І  гатовы  дапамагчы ў вырашэнні любых праблем.  У тым ліку і жыллёвай.

Па традыцыі прайшло і невялікае мерапрыемства, дзе маладых спецыялістаў віталі іх вопытныя калегі — намеснік генеральнага дырэктара Ірына Зянько, старшыня прафсаюзнага камітэта Наталля Калясенка, а таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч.

Добрыя  словы, сувеніры — гэта   ўвага,  якая  абавязкова    запомніцца   моладзі.

— Мы бачым, што да нас прыйшлі выдатныя маладыя людзі, —  кажа  Наталля    Калясенка. — Уладзіслаў, напрыклад, ужо паспеў прыняць  удзел  у  спаборніцтве добраахвотных  пажарных дружын і ў абласным турзлёце.  Крысціна мае добрыя вакальныя дадзеныя, таму мы дакладна яе ўбачым і пачуем на мерапрыемствах. А Міхаіл  рыхтуецца да службы ў арміі, адкуль мы  будзем яго чакаць.

Алена  Шантыка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *