Удзельнікі акцыі “Чысты лес” сабралі 28 кубічных метраў смецця

Правесці выхадны дзень з карысцю вырашылі некаторыя пухавіччане, і ў мінулую суботу далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”. Яе ўдзельнікі сабралі 28 кубічных метраў смецця.

Кампанія па навядзенні парадку прымеркавана да Года малой радзімы. Больш за шэсцьдзясят работнікаў Пухавіцкага райвыканкама працавалі ў Пухавіцкім лясніцтве. Яны прыбіралі смецце ў лясным фондзе недалёка ад вёскі Залессе.

На тэрыторыі Рудзенскага лясніцтва недалёка ад вёскі Маліннікі парадак наводзілі прадстаўнікі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Удзел у акцыі прынялі і работнікі Пухавіцкага лясгаса. Яны прыбіралі смецце ўздоўж старой лясной дарогі ў накірунку аграгарадка Пухавічы.

У Сінчанскім лясніцтве лес не толькі ўбіралі, але і садзілі. Спачатку валанцёры раённага камітэта ГА “БРСМ” сумесна з работнікамі раённага цэнтра культуры прыбралі лесапаласу ўздоўж дарогі, якая вядзе ў вёску Запярынне, а затым выказалі жаданне паўдзельнічаць у пасадцы лесу. Разам яны пасадзілі дуб на тэрыторыі 1,4 гектара.

З пачатку года ў нашым раёне лясныя культуры пасаджаны на 209 гектарах, дапоўнены — на 270 гектарах.

Кацярына ІЛЬЮШЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *