Ураджай — аснова харчовай бяспекі краіны
Уборачная кампанія: лічбы і факты
Добры ўраджай — аснова харчовай бяспекі краіны. І яго патрэбна не толькі вырасціць, але і якасна ўбраць. Аб тым, наколькі сельгаспрадпрыемствы раёна гатовы да пачатку ўборачнай кампаніі, ішла размова на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
У гэтым годзе ў раёне належыць убраць зерневыя і зернебабовыя культуры на плошчы 32017 гектараў.
Згодна з планам дзяржаве раён павінен паставіць 10110 тон зерня, у тым ліку пшаніцы — 5710 тон, жыта — 3000 тон, ячменя піваварнага — 1400 тон, рапсу— 1235 тон.
Для таго, каб атрымаць запланаваны ўраджай, зберагчы зерне на ўсіх этапах работ, вызначана, што ўборку неабходна правесці за 15 працоўных дзён.
Падчас уборачнай кампаніі на палях будуць працаваць 88 зерне-ўборачных камбайнаў. Іх падрыхтоўка вядзецца ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна. Але, як было адзначана, не ўсюды задавальняючымі тэмпамі. Так, адстаюць у гэтай справе ў КСУП “Аграсімвал”, “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, “Індустрыя-СГ”. Актыўна займаюцца рамонтам зернеўборачных камбайнаў у СУП “Дукора-агра”, ААТ “Голацк”, СГФ “Светлая ніва”.
Зернеўборачныя камбайны для ўборкі рапсу павінны быць гатовы да 1 ліпеня, астатнія — да 8 ліпеня. Усе экіпажы ўжо ўкамплектаваны.
Для дапрацоўкі зерня ў сель-скагаспадарчых арганізацыях будзе задзейнічана 26 зернесушыльных комплексаў. Усе яны ўкамплектаваны кадрамі для кругласутачнай працы. Канчатковая прыёмка зернесушыльных комплексаў будзе праведзена да 10 ліпеня.
Ва ўборцы саломы з палёў будуць задзейнічаны 52 прэспадборшчыкі і 11 камбініраваных прэс-абмотчыкаў.
Вялікая ўвага ўдзяляецца арганізацыі пажарнага суправаджэння зернеўборачнай тэхнікі. Яго будзе ажыццяўляць раённы ад-дзел па надзвычайных сітуацыях. Вядзецца работа па забеспячэнні камбайнаў і аўтатрактарнай тэхнікі сродкамі пажаратушэння.
Для забеспячэння аператыўнага кіраўніцтва створаны раённы штаб па ўборцы зерневых. Распрацаваны ўмовы спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур для экіпажаў зернеўборачных камбайнаў.
Наталля ПАРХОМЧЫК.