Веды і майстэрства прадэманстравалі тэхнікі-асеменатары

У раённым цэнтры культуры прайшоў 28-ы конкурс прафесійнага майстэрства аператараў па штучным асемяненні жывёл пры падтрымцы раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК.

Пацвердзілі свае веды па вытворчасці статка больш за 30 тэхнікаў-асемянатараў з усіх сельскагаспадарчых арганізацый.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу, дырэктар РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Пухавіцкі філіял райплемстанцыя Віталь Рынкевіч адзначыў, што прафесія тэхніка-асеменатара патрабуе не толькі ведаў і майстэрства, але і жадання працаваць у гэтай галіне.Удзельнікі конкурсу спаборнічалі ў некалькіх практыкаваннях, дзе кожны стараўся паказаць высокі ўзровень сваіх ведаў і практычных навыкаў.

Галоўны ветэрынарны ўрач РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Уладзімір Шаўкун лічыць, што конкурс з’яўляецца падвядзеннем вынікаў за мінулы год. Праца па ўзнаўленні статка — справа няпростая, якая патрабуе глыбокіх ведаў і спрыту. Каб павысіць прадуктыўнасць статка, патрэбны першакласныя спецыялісты. І трэба адзначыць, што з кожным годам іх узровень расце.

Па выніках спаборніцтва першае месца заняў тэхнік-асеменатар ААТ «Агра-Абярэг» Сяргей Цішкін, які абслугоўвае вялікае пагалоўе — больш за тысячу галоў — на МТФ «Грэбень», «Бахаравічы», «Наваполле». Другое месца — у Пятра Рапановіча з ПСУ «Рудзенскае». Трэцяе месца падзялілі Юрый Дзяньга з ПСУ «Рудзенскае» і Ліна Надзежкіна з СГФ «Чырвоны май». Таксама каштоўныя падарункі атрымалі самая маладая ўдзельніца — Дзіяна Сянько з ААТ «Энергія Агра” і самая вопытная — Святлана Радзюк з ААТ «Вецярэвічы».

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *