Ветліва сустракае сваіх гасцей міні-музей «Беларуская хатка»

Падчас экскурсіі

Заўсёды ветліва сустракае сваіх гасцей мінімузей «Беларуская хатка», які знаходзіцца ў  ДУА  «Рудзенскі  яслісад».

Ідэя адкрыць музейны пакой узнікла больш чым 18 гадоў таму. Стварэнне «Беларускай хаткі» — гэта вынік працы калектыву дзіцячага сада, а таксама вынік сумеснай працы з бацькамі выхаванцаў, якая працягваецца да гэтага часу. Музей уяўляе сабой адлюстраванне вясковай хаткі з прадметамі сялянскага быту.

Адна справа —  бачыць старажытныя прылады на фотаздымках, і зусім іншае — патрымаць іх у сваіх руках. Выхаванцы знаёмяцца з самабытнымі рэчамі з далёкай старажытнасці, засвойваюць іх назвы і прызначэнні. Гэта дае магчымасць параўнаць мінулае і сучаснае.

Матэрыялы з музея актыўна ўжываюцца выхавацелямі для правядзення заняткаў, экскурсій. У «Беларускай хатцы» праводзяцца выставы сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў.

Наведванне міні-музея «Беларуская хатка» дзецьмі дашкольнага ўзросту — першы крок да фарміравання нацыянальнай свядомасці маленькіх патрыётаў сваёй Радзімы.

Алена   Архіпава,

выхавальнік ДУА  “Рудзенскі яслі-сад” .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *