Вольга Баешка,намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай  рабоце Пухавіцкі лясгас: Выхоўваць на асабістым прыкладзе

— Для мяне, як для педагога ў мінулым, асабліва актуальныя пытанні, якія тычацца замацавання паняцця «шлюбу» як саюза жанчыны і мужчыны і навацыя артыкула 321 аб развіцці моладзі. Я лічу, што ўсё пачынаецца з сям’і, у сям’і закладваецца маральнае і фізічнае здароўе любога народа, любой нацыі. Таму вельмі важна зараз фарміраваць у маладога пакалення маральнасць, патрыятызм, актыўную грамадзянскую пазіцыю, здаровы лад жыцця. Адным словам — укладваць у будучыню нашага грамадства ўсё лепшае, што кожны з нас жадае бачыць у сваіх дзецях, унуках. Выхоўваць на асабістым прыкладзе, на добрых справах, сумленных адносінах да працы, вучобы, павазе да людзей старэйшага пакалення. Такое  паняцце як   любоў  да  радзімы павінна выхоўвацца з дзяцінства, каб наша моладзь адчувала сваю адказнасць за будучыню дзяржавы.

Запісала

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *