У Пухавіцкім раёне восеньскія кірмашы праходзяць кожную суботу
Сезон восеньскіх кірмашоў у раёне адкрыўся і працягнецца да 10 лістапада. Яны будуць праходзіць кожную суботу ў райцэнтры і пасёлках гарадскога тыпу.
У Мар’інай Горцы месца правядзення застанецца тым жа: пляцоўка таварыства з абмежаванай адказнасцю “Цэнтр падрыхтоўкі “Аўгур”.
У гарадскім пасёлку Свіслач гандлёвыя рады будуць размяшчацца на пляцоўцы каля Дома культуры.
У гарадскім пасёлку Рудзенск кірмашы будуць праходзіць у скверы на вуліцы Савецкая.
У гарадскім пасёлку Праўдзінскі — на цэнтральнай плошчы.
У пасёлку Дружны — на тэрыторыі рынка.
Пачатак работы ў 9 гадзін раніцы.