Вучаніца Свіслацкай СШ стала фіналісткай конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці»

Марыя Хурс, вучаніца Свіслацкай СШ.

Нядаўна ў Дзяржынску на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання фіналістаў традыцыйнага конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці» ўшаноўвалі самых таленавітых, творчых, эрудыраваных і спартыўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія зяўляюцца актывістамі дзіцячага і маладзёжнага руху, прызёрамі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, навуковых і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў

Пераможцам у намінацыях «Вучэбная дзейнасць», «Праектная дзейнасць» і «Спартыўная дзейнасць» (25 лепшым вучням цэнтральнага рэгіёна краіны) уручылі памятныя знакі, статуэткі і пасведчанні.

Багдан Дзмітрук, вучань Мар’інагорскай гімназіі.

 

Вучань СШ №2 горада Мар’іна Горка Аляксей Буры.

Пераможцамі раённага этапу конкурсу і ўдзельнікамі абласнога сталі вучань Мар’інагорскай гімназіі Багдан Дзмітрук і вучань 11 класа СШ №2 горада Мар’іна Горка Аляксей Буры.  А вучаніца 8 класа Свіслацкай сярэдняй школы імя  А.Р.  Чарвякова Марыя Хурс увайшла ў лік фіналістаў і была названа вучнем года Мінскай вобласці-2018 у намінацыі «Вучэбная дзейнасць».

— Я вельмі ганаруся гэтай узнагародай, — кажа Марыя.— Яна асаблівая, бо нейкім чынам абазначыла для мяне той даволі высокі ўзровень, якога я змагла дасягнуць. Але, разам з тым, дала зразумець, што цяпер я павінна ісці далей і штодня даказваць невыпадковасць гэтай узнагароды.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *