Выйшаў у свет новы зборнiк твораў пісьменнікаў Мiншчыны пра вайну

«Няўжо забыцца можна пра вайну…» — так называецца новы калектыўны зборнік літаратараў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі.

У яго ўвайшлі вершы, малая проза і тэксты песень аўтарства 28 пісьменнікаў – удзельнікаў літаратурна-песеннага конкурсу. Пазнаёміцца з творамі, уключанымі ў зборнік, можна на сайце Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і на яго афіцыйнай старонцы на інтэрнэт-рэсурсе Facebook, дзе яны амаль штодня публікуюцца пад рубрыкай «Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі».

З новай кнігай і творчасцю аўтараў неўзабаве можна будзе азнаёміцца і ў раённых бібліятэках вобласці.

Акрамя таго, як адзначыла кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі Святлана Быкава, у жніўні ў выдавецтве «Народная асвета» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі пабачыць свет яшчэ адзін калектыўны – толькі ўжо краязнаўчы – зборнік «Карані», прысвячаны Году малой радзімы. Як плануецца, ён будзе выдадзены ў цвёрдай вокладцы і таксама папоўніць чытацкія залы і бібліятэчныя фонды.

Па матэрыялах Млын.бай

Фота: maaspb.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *