Хлебароб ААТ «ПЗ «Індустрыя» намалаціў тысячу тон на камбайне “Дон-1500Б”

Дзмітрый Лістападаў.


Дзмітрый і Ілья Лістападавы першымі ў ААТ “Племянны завод “Індустрыя” намалацілі тысячу тон зерня. Працуе сямейны экіпаж на камбайне “Дон-1500Б”. Гэта самая старая мадэль камбайна, якую можна ўбачыць на палетках раёна.

Ілья Лістападаў.

— Гэтаму камбайну 15 гадоў. Ён быў спісаны, але брат Сяргей аднавіў яго. На “Доне” працую трэці год, — гаворыць Дзмітрый Уладзіміравіч. — Я ў свой час працаваў і на “Ніве”, “Лідзе-1300”, і на нямецкім “Мега”, але шчыра скажу, што гэты “Дон” ні на што б ужо не памяняў. Ён чыста ўбірае, лёгкі ў эксплуатацыі — гэта самыя важныя моманты для кожнага хлебароба.
Камбайн, шчыра прызнаюся, не выглядае на 15 гадоў. Напярэдадні сезона Дзмітрый Лістападаў пафарбаваў яго, памяняў жатку. У кабіне заўсёды чыста — адчуваецца гаспадарскі падыход.

Камбайнеры-тысячнікі Ігар Цацукевіч, Андрэй Ласкуноў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская.

Усяго на палетках раёна працуюць 14 камбайнаў маркі “Дон-1500Б”. На гэтым тыдні ў гаспадарцы тысячнага намалоту дасягнуў  Андрэй Ласкуноў, які таксама кіруе “Донам”. Усяго ў ПЗ «Індустрыя» чатыры камбайнеры-тысячнікі.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *