Ёсць рэкорд! Хлебаробы раёна сабралі добры ўраджай

Сёлета хлебаробы раёна сабралі небывала высокі ўраджай. Ужо намалочана больш за 113 тысяч тон збожжа — гэта рэкорд для нашага раёна. Сярэдняя ўраджайнасць перавысіла 35 цэнтнераў з гектара. Наш раён уваходзіць у пяцёрку  лідараў па агульным намалоце ў Мінскай вобласці. У мінулым годзе, для параўнання, намалочана 99 тысяч тон, у 2018-м —  86 тысяч тон. Дагэтуль рэкордным быў 2014 год, калі ў раёне было намалочана 104 тысячы тон збожжа.

У раёне ўбрана 98 працэнтаў плошчы. Цалкам завяршыць уборку збожжавых культур некаторым гаспадаркам не дазваляюць дажджы. Спадзяёмся, што надвор’е ў бліжэйшыя дні паспрыяе хлебаробам, і агульны каравай Пухавіччыны стане яшчэ больш важкім.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *