Юная пухавіччанка пабывала на сустрэчы  з  кіраўніком  дзяржавы

Каляндарны 2022 год для мяне пачаўся з перамогі ў конкурсе «Вучань года Міншчыны», — расказвае вучаніца СШ №2 горада Маріна Горка Вікторыя Баешка.

— А навучальны завяршыўся перамогай у 7-ым рэспубліканскім конкурсе «Лідар года» ў намінацыі «Піянер года-2022». На гэтым конкурсе я прадстаўляла Мінскую вобласць. Таму сёння  напярэдадні  апошняга званка і доўгачаканых канікул магу сказаць, што гэты год я адназначна занясу сабе ў актыў.

Аднак перамога ў конкурсе, прысвечаным сёлета 100-годдзю стварэння піянерскай арганізацыі, у асабістым рэйтынгу самых значных падзей займае ў Вікторыі не першае месца. Першае дзяўчынка адназначна аддае сустрэчы і размове з Прэзідэнтам краіны.

— У рамках святкавання юбілейнай даты ў сталіцы прайшло шмат розных мерапрыемстваў для піянераў з усёй краіны, — расказвае  Віка.  —  Гэта  былі  афіцыйныя  сустрэчы,  конкурсы, квэсты. І ў завяршэнні трох святочных дзён — сустрэча з Прэзідэнтам. Калі шчыра, то перад гэтай сустрэчай я вельмі хвалявалася, бо мне трэба было агучыць пытанне для кіраўніка дзяржавы. Я хацела запытацца аб тым, што ён думае аб стварэнні мабільнага дадатку спецыяльна для членаў БРПА. Задаць пытанне ўвогуле нескладана. Але ж не кожны дзень задаеш яго на такім узроўні!

На шчасце, у зале дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу з першых хвілін устанавілася камфортная  атмасфера, і я перастала хвалявацца. Праўда, нечакана  Прэзідэнт амаль адразу перапыніў мяне і стаў пытацца аб Мар’інай Горцы, нашых  школах, колькасці  навучэнцаў… Спытаў нават пра тое, ці ведаю я, што ў горадзе размешчана адно з элітных вайсковых падраздзяленняў рэспублікі. Я адказала  на  ўсе  пытанні  Прэзідэнта. І калі ўручала яму сімвал  піянерскай арганізацыі  —  Вогніка,  Аляксандр Рыгоравіч падзякаваў мне і сказаў, каб я памятала аб гэтай сустрэчы. Думаю, што забыцца на  такое  проста немагчыма…

—Усе гэтыя падзеі, якія адбыліся ў жыцці Вікторыі, невыпадковыя. Гэта вынік той працы, якую Віка вядзе над сабой, — кажа дырэктар СШ №2 Надзея Чарняцова. — Яна актыўная, творчая, ініцыятыўная дзяўчынка. Ёй цікава ўсё. Віка адчувае сябе аднолькава камфортна і ў ролі арганізатара мерапрыемстваў, і ў ролі іх вядучай. Прычым не толькі на школьным узроўні, як паказвае час. Мы ганарымся нашай вучаніцай, дзякуем бацькам за выхаванне дачкі, а нашаму педагогу-арганізатару  Дыяне   Грыцкевіч —  за дадатковую матывацыю ў вы-глядзе ўласнага прыкладу.

— Удзельнічаючы ў рабоце школьнай, раённай і абласной піянерскіх арганізацый, я атрымліваю адмысловы вопыт, маю шмат зносін, развіваюся як асоба, набываю выдатных сяброў, — лічыць Вікторыя. —  Калі б усяго гэтага не было, я наўрад ці магла б прадставіць сабе сітуацыю, што мне паціскае руку Прэзідэнт. Дарэчы, звяртаючыся на сустрэчы да піянераў,  ён сказаў, што мы —  будучыня нашай краіны, за-клікаў рабіць кожны дзень нешта новае, рухацца наперад. І я адчуваю, што менавіта так і хачу жыць.

Будуючы планы на летні перыяд, Віка кажа аб тым, што ляжаць на канапе  не  збіраецца.  Лета,  вядома, перыяд для адпачынку, але хацелася б заняцца і карыснымі справамі: напрыклад, чытаннем літаратуры. Час, упэўнена Вікторыя, заўсёды трэба выкарыстоўваць з карысцю.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *