Юрый  Крывашэй:  “Дзякую ўсім за плённую работу”

Юрый Крывашэй, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, кіраўнік народнага сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры, — самы малады  член  дэлегацыі раёна на Усебеларускім народным сходзе.  У такім форуме Юрый прыняў удзел упершыню і быў уражаны маштабнасцю падзеі, цікавымі зносінамі,  зладжанасцю ў рабоце форума.

— Я дзякую ўсім за сумесную плённую работу на Усебеларускім народным сходзе!  Вельмі спадзяюся, што яна будзе спрыяць развіццю, захаванню незалежнасці,  росквіту Рэспублікі Беларусь.  У сваю чаргу, я буду рабіць усё магчымае для ўмацавання нацыянальнай культуры і для таго, каб наш раён быў у першых радах у сферы культуры на абласным,  рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *