З 22 па 24 ліпеня ў Салігорску пройдзе культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу»

«Вытокі» (VYTOKI) — беларускі брэнд, які знаёміць з нацыянальнай беларускай культурай, гісторыяй і традыцыямі, спартыўнымі дасягненнямі рэгіёнаў і краіны. Асноўныя задачы праекта — стварэнне сацыяльна-адукацыйнай прасторы, якая аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў,  папулярызацыя рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

Фінальным акордам культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі» стане маштабнае свята, якое плануецца правесці ў канцы жніўня ў Мінску.

Па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *