З дастаўкай у поле

Гарачымі абедамі на жніве забяспечваюць  усіх яго ўдзельнікаў.

Смачнаму, гарачаму харчаванню ў сельскагаспадарчых арганізацыях удзяляюць вялікую ўвагу, асабліва зараз, падчас уборачнай  пары.

Вадзіцель КСУП «Голацк» Дзяніс Сяверын

У некаторых гаспадарках традыцыйна працуюць свае сталовыя, дзе рыхтуюць сытныя абеды для сваіх работнікаў, іншыя заказваюць іх у кафэ і сталовых суседніх сельгасарганізацый.

Загадчыца сталовай КСУП «Голацк» Ірына Валенда і повар Алена Прохарава.

— Аграрыі ўсіх сельгаспрад-прыемстваў раёна забяспечаны не толькі гарачымі абедамі, але і падвячоркамі, — расказвае старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Лілія Брандт. — Каля 80-90 працэнтаў іх кошту аплачваюць прафсаюзныя арганізацыі. Уласныя сталовыя працуюць у КСУП «Агра-Абярэг», «Голацк», «Шацк», «Вецярэвічы», ЭБ «Зазерье», СУП «Дукора-Агра». А вось для работнікаў КСУП «Зазерка» абеды заказваюць у кафэ ў гарадскім пасёлку Свіслач. Карыстаюцца паслугамі сталовай і ў КСУП «Індустрыя-СГ».  Смачныя абеды гатуюць у рэстаране «Спадчына» ў Мар’інай Горцы для тых, хто працуе ў КСУП «Пухавіцкі райаграсэрвіс». А ў сталовай сельгасфіліяла «Дрычын» абеды і падвячорак рыхтуюць не толькі для сваіх, але і для работнікаў суседніх гаспадарак — СГФ «Светлая ніва» і ПСУ «Рудзенскае». Ва ўсіх сельгасарганізацыях у абавязковым парадку выконваецца пітны рэжым.

Як правіла, асноўную частку затрат на харчаванне бяруць на сябе гаспадаркі: з зарплаты работнікаў, занятых на палявых работах, утрымліваецца толькі ад 10 да 30 працэнтаў ад агульнага кошту абеду. У выніку ён абыходзіцца ад 1,5 да 3,5 рубля.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *