Замчышча і савецкія аўтамабілі — чым здзівіць наведвальнікаў «Дукорскі маёнтак»

Калекцыя легендарных савецкіх аўтамашын.

Ужо зразумела: надыходзячы сезон не будзе простым для сферы турызма. Ёсць верагоднасць, што  па прычыне пандэміі карона-вірусу большасць людзей  адкла-дзе свае планы на далёкія падарожжы і пачне шукаць прывабныя месцы для адпачынку на ра-дзіме.  Адно з такіх — музейны комплекс “Дукорскі маёнтак”.  Дарэчы, гэтым летам споўніцца пяць гадоў, як ён прыняў  сваіх першых наведвальнікаў. 

Увесь гэты час на 25 гектарах былой шляхецкай сядзібы  пастаянна з’яўляліся  арыгінальныя аб’екты. Першымі былі ўяздная брама і дом-перавёртыш, якія сталі візітоўкай музейнага комплексу, а потым амаль штогод да іх далучаліся навінкі, якія  прывабліваюць гасцей маёнтка. Да гэтага патрэбна дадаць і новыя экскурсіі для дзяцей і дарослых, якія распрацоўваюць музейныя супрацоўнікі. Комплекс пастаянна развіваецца, і ў бліжэйшым будучым яго наведвальнікаў чакаюць новыя сюрпрызы.

— Зразумела, наша галоўная мэта зрабіць так, каб плануючы свой адпачынак,  людзі  выбіралі наш музейны ком-плекс і імкнуліся  прыязджаць сюды зноў і зноў, — гаворыць дырэктар  “Дукорскага маёнтка” Сяргей Кузьменка. — А для гэтага патрэбна, каб кожны раз яны знаходзілі для сябе нешта новае.  Таму мы імкнёмся на сваёй тэрыторыі  пастаянна ўсталёўваць цікавыя аб’екты, абнаўляць музейную  экспазіцыю, дабаўляць інтэрактыўныя зоны. Пры гэтым мы працягваем прытрымлівацца канцэпцыі развіцця музейнага комплексу, якая была распрацавана з моманту яго стварэння: па-першае, знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй, па-другое, ствараць умовы для актыўнага адпачынку. Распавядаючы пра гісторыю самаго маёнтка і родаў, якія ім валодалі, мы імкнёмся раскрыць для нашых наведвальнікаў асаблівасці жыцця буйной і дробнай шляхты, традыцый, якія існавалі ў гэтым асяродку.  Можна запытаць, а пры чым тут дом-перавёртыш альбо гіганцкія запалкі і прышчэпкі, якія   з’явіліся на тэрыторыі комплексу ў мінулым годзе.  Ніякага непаразумення тут няма.  Прадстаўнікі  буйных і сярэдніх шляхецкіх родаў вакол сваіх сядзіб разбівалі паркі, і нярэдка, каб здзівіць сваіх гасцей, усталёўвалі  ў  іх незвычайныя аб’екты. Як прыклад тут можна ўспомніць Альбу — летнюю рэзідэнцыю Радзівілаў,  што знаходзілася  недалёка ад Нясвіжа,  дзе быў арганізаваны звярынец, а  адна з альтанак  у парку была пабудавана ў выглядзе сабора Святой Сафіі ў Канстанцінопалі.

“Дукорскі маёнтак”   гатовы і далей радаваць турыстаў навінкамі.

На тэрыторыі музейнага комплексу ідзе будаўніцтва замчышча.

У планах — працягваць гістарычную лінію. Ёсць ідэі наконт таго, як дапамагчы наведвальнікам акунуцца ў рэаліі  X–XII стагоддзяў — у час, калі на нашай тэрыторыі яшчэ  не існавала шляхецкіх сядзіб,  і вера ў людзей была іншая.

Існуе паданне аб тым, што ў старажытнасці недалёка ад Дукоры існавала язычніцкае капішча. Гэта стала нагодай стварыць  яго імітацыю на тэрыторыі  музейнага комплексу. У старажытных славянскіх вераваннях узнік і вобраз Бабы Ягі, якая паступова стала казачным героем. Таму,  перайшоўшы каля капішча праз масток, можна пабачыць яе дом на дрэве.

Побач з  домікам Бабы Ягі зараз развярнулася будаўніцтва замчышча па вобразе тых, што  існавалі на славянскіх землях у  X–XII стагоддзях.  Галоўны прынцып, якога прытрымліваюцца пры  яго ўзвядзенні — гістарычная дакладнасць: пры стварэнні праекта вывучаліся рэканструкцыі самых разнастайных такіх помнікаў. Будуюць тут валы, драўляныя сцены і жылыя будынкі. У экскурсійным аддзеле ўжо распрацоўваюць праграмы з элементамі інтэрактыву на тэрыторыі замчышча. Тут плануюць даць магчымасць наведвальнікам акунуцца ў атмасферу ранняга сярэднявечча.  Будаўніцтва плануецца завяршыць да канца бягучага года.

Экскурсію па тэрыторыі праводзіць арт-дырэктар Юлія Сіротка.

Яшчэ адна навінка ўжо сустракае гасцей прама на аўтамабільнай стаянцы: у “Дукорскім маёнтку” з’явілася калекцыя легендарных савецкіх легкавых аўтамабіляў. Яна пакуль невялікая. Але ёсць спадзяванне, што з часам будзе папаўняцца. Магу ад сябе дадаць: калі ў некага ў гаражы шмат гадоў без справы стаяць легенды савецкага аўтапрома, можна ператварыць іх у музейныя экспанаты, падараваўшы музею. Дарэчы, калекцыя “Дукорскага маёнтка” менавіта з такого падарунка і пачыналася.

Змяняецца і музейная экспазіцыя. Частку яе некаторы час складалі арандаваныя экспанаты. Зараз музейны комплекс набывае свае. Напрыклад, у рыцарскім зале з’явяцца даспехі.

Уладзімір Есьман расказвае наведвальнікам пра старажытную зброю.

Прадстаўнікі бізнесу, якія сур’ёзна ставяцца да сваёй справы, не дазваляюць сабе спыняцца ў развіцці пры любых абставінах. Так і ў “Дукорскім маёнтку” гатовы ісці наперад і здзіўляць наведвальнікаў новымі аб’ектамі, цікавымі інтэрактыўнымі экскурсійнымі праграмамі, яскравымі фестывалямі.   І не важна, якія цяжкасці ёсць сёння. Важна верыць у свае сілы і дакладна ўяўляць  сваё “заўтра”.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *