Запрашаем пухавіччан далучыцца да добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2019»

З 13 па 20 красавіка  на тэрыторыі ляснога фонду нашага раёна будзе праводзіцца добраахвотная акцыя «Ты-дзень лесу-2019», прысвечаная Году малой Радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ДЛГУ “Пухавіцкі лясгас” у рамках гэтай акцыі запланавана пасадзіць лясныя культуры на плошчы 70 гектараў. Ужо прыгатавана каля 350 тысяч саджанцаў.

Удзельнікі акцыі будуць забяспечаны патрэбным інвентаром, пасадачным матэрыялам.

Запрашаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі. Для ўзгаднення ўдзелу ў ёй на тэрыторыі ляснога фонду Пухавіцкага раёна трэба звярнуцца ў лясгас па тэлефонах: 4-53-49, (8-029) 871-55-64, (8-029) 371-55-64 (Вольга Уладзіміраўна) альбо ў бліжэйшае лясніцтва.

ДЛГУ “Пухавіцкі лясгас”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *