Зялёны маршрут для аграсядзібы “Дары  Велеса” выйшаў у фінал кейс-чэмпіянату “Агра 2.0”

Ігар Масалай і Паліна Сечка.

У фінал кейс-чэмпіянату “Агра 2.0” выйшаў праект зялёнага маршруту,  распрацаванага для аграсядзібы “Дары  Велеса”.

Кейс-чэмпіянат “Агра 2.0”, які праводзіць ААТ  “Белаграпрамбанк” сярод  студэнцкіх  каманд  вышэйшых навучальных устаноў, выйшаў на фінішную прамую. Усе яго ўдзельнікі прадставілі на суд журы праекты, якія, на думку арганізатараў гэтага спаборніцтва, могуць  даць  штуршок  для  развіцця аграэкатурызму ў рэгіёнах. Ужо завяршыўся адбор фіналістаў, у лік якіх увайшла  каманда BuLL  MarkeT  Беларускага дзяржаўнага  эканамічнага ўніверсітэта.  Яна  распрацавала зялёны маршрут “Сцежка  памяці”  для аграсядзібы “Дары  Велеса”.

Каманда   BuLL  MarkeT  —  гэта  студэнты 3-га курса  факультэта  міжнародных   эканамічных адносін Паліна Сечка,  Ігар Маласай і іх кіраўнік Крысціна Забродская. Менавіта ад іх прыйшла самая   першая  заяўка  на  ўдзел у кейс-чэмпіянаце “Агра 2.0”.  Каманду зацікавіла ідэя стварэння зялёнага маршруту  “Сцежка памяці”, што належала   карпаратыўнаму кліенту ААТ “Белаграпрамбанк”  —  аграсядзібе “Дары Велеса”.  У выніку студэнты БДЭУ і  ўладальнікі  аграсядзібы  з  Пуха-віччыны  падчас правядзення кейс-чэмпіянату сталі партнёрамі.

Зялёны маршрут “Сцежкамі памяці” пралягае праз мясціны, дзе нарадзіліся падпольшчыцы Люба Гайдучонак і Герой Савецкага Саюза Алена Мазанік, фарміравалася і дзейнічала партызанская брыгада “Полымя”.  Студэнты склалі план мерапрыемстваў па стварэнні зялёнага маршруту, падлічылі эфектыўнасць інвеставання ў яго. Яны распрацавалі сайт для зялёнага маршруту і QR-коды, якія, па іх задумцы, павінны быць размешчаны на кожным з прыпынкаў. У QR-кодах  зашыфравана інфармацыя аб героях Пухавіччыны. Таксама коды адсылаюць на створаны распрацоўшчыкамі маршруту сайт.

Кейс-чэмпіянат   “Агра 2.0”  завершыцца   30  лістапада.  Якімі   б  ні  былі  яго  вынікі,  ужо  зроблена добрая справа: з’явілася  шмат цікавых ідэй, і ўладальнікі аграсядзіб у стане ацаніць,  наколькі  рэальна  іх  ажыццявіць. Будзем спадзявацца, што пройдзе няшмат часу, і пухавіччане  змогуць  пры-свяціць адзін з  вольных ад працы  дзён   падарожжу  па   новым   турыстычным   маршруце.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *