Восеньскія клопаты аб вясне

Узняцце  зябліва  і  вываз  арганікі на  палі —  галоўная справа, якой заняты земляробы ў гэтыя восеньскія дні. Вядома, тэрмін і якасць палявых работ  зяўляюцца  трывалым падмуркам будучага ўраджаю.

img_3910На палетках ААТ “Шацк” зябліва ўзнімаюць механізатар Дзяніс Дубовік на МТЗ-1221, а таксама  Сцяпан  і  Уладзімір  Саладухі на энерганасычаным трактары МТЗ-3022. Браты працуюць у адным экіпажы ў дзве змены.

— З пастаўленай задачай яны добра спраўляюцца. У сярэднім у дзень могуць узараць  да  50 гектараў,  — расказвае    галоўны   аграном  Леанід  Алізар. — З  запланаваных   900  гектараў  ужо ўзнята амаль 500 гектараў зябліва. Да 25 кастрычніка гэты від работ  плануем  цалкам  завяршыць.  Спадзяёмся,  што  і  надвор’е, і тэхніка не ўнясуць карэктывы ў нашы планы.

Работы вядуцца пад кантролем спецыялістаў, якія сочаць за разроўненасцю   поля,  глыбінёй   ворыва, задзелкай раслінных рэшткаў. Вясной  па палетках пройдзе культыватар, затым земляробы ўнясуць удабрэнні, і можна будзе сеяць яравыя культуры.

У панядзелак у гаспадарцы пачалі вывозіць арганіку з малочнатаварных  ферм на палеткі. Задача  на бліжэйшы   час —  вывезці   5000  тон  арганічных угнаенняў.

— Мы стварылі  звяно з вопытных механізатараў. На пагрузчыку “Амкадор ТО-352” працуе  Мікалай  Працкевіч.  Аляксандр Міхалковіч, Сяргей Рак і Віктар Еўдакіменка задзейнічаны на адвозцы. Работу арганізавалі такім чынам, што вываз арганікі вядзецца без  затрымак,  —   працягвае Леанід  Алізар. — Удзень на палі вывозіцца ў сярэднім  500 тон угнаенняў. Да канца кастрычніка плануем справіцца з пастаўленай задачай.

Вядома, зіма прыпыніць работу тэхнікі на палях, а пакуль   да-зваляе надвор’е, механізатары працуюць на поўную сілу.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *