На зернесушыльным комплексе СУП “Дукора-агра” ідуць апошнія прыгатаванні да жніва.

IMG_3041Ціха і нешматлюдна на зернесушыльным комплексе СУП “Дукора-агра”: ідуць апошнія прыгатаванні да пачатку жніва. Яшчэ літаральна некалькі дзён — і закіпіць праца.

— Каб усталявалася надвор’е, камбайны маглі б ужо выйсці на рапсавыя палі, — гаворыць галоўны энергетык гаспадаркі  Вячаслаў Гацман (на здымку з аператарам ЗСК Максімам Крайко). — Звычайна ў гэты час менавіта на рапсе мы ўжо правяраем гатоўнасць зернесушыльнага комплексу.

Сёлета прымаць хлеб у Дукоры будуць дзве зернесушыльныя ўстаноўкі. Новая ЗСК-30 (установлена тры гады таму)  і старая — М-819. Першая працуе на газе, а другая — на пячным паліве. Безумоўна, хлебаробы хацелі б абмежавацца сіламі больш сучаснага комплексу, аднак дапамога старога можа спотрэбіцца таксама.IMG_3031

— Таму прафілактычныя работы мы праводзім на ўсім абсталяванні зернесушылак, — гаворыць Вячаслаў Гацман. — Займаюцца рамонтам нашы аператары. Як адрамантуюць — так і папрацуюць. Таму стараюцца зрабіць так, каб абсталяванне не падвяло. А вопыт работы ў аператараў немалы.  Максім Крайко і Сяргей Бялко, каб працаваць на новым комплексе,  праходзілі навучанне, бо, акрамя спецыфікі працы на газавым абсталяванні, аператарам трэба валодаць і камп’ютарам.

Сёлета гатоўнасць зернесушыльнай гаспадаркі — асабліва важная справа, бо лета вяскоўцаў пакуль не песціла, а толькі выпрабоўвала. І дукорцы не моцна разлічваюць на падарункі надвор’я, таму настройваюцца на інтэнсіўную працу. Канечне, хацелася б, каб зерне паступала з нізкай (менш за 20 працэнтаў) вільготнацю. Можна было б сіламі аднаго комплексу перапрацаваць за суткі дзённы намалот (сярэдні па гаспадарцы).

IMG_3023— Мы чакаем, што зерне можа быць вільготным, — кажуць аператары. — Таму трэба будзе яго дасушваць. Гэта больш доўгі цыкл работы комплексу, большыя энергетычныя затраты. Аднак пра гэта прыродзе не раскажаш, таму наша галоўная задача — быць гатовымі да любых капрызаў надвор’я.

Пасля таго, як зерне з палеткаў будзе пачышчана і даведзена да патрэбнай вільготнасці, частка яго паступіць на склад. Чатыры асноўныя і два дадатковыя складскія памяшканні ў гэты час таксама гатовы да прыёмкі першых тон  зерня новага ўраджаю: нядаўна была скончана дэзынфекцыя складоў.

— Праца на зернетаку чакаецца напружаная, бо сюды паступіць ураджай  больш як з 2000 гектараў, — гаворыць намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Людміла  Шкробат. — Мы ўсе ў чаканні пачатку самай напружанай пары года для нас. Спадзяёмся, што ні людзі, ні тэхніка нас не падвядзе, і мы атрымаем задавальненне і добрыя  вынікі ад сваёй працы.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *