Самая лепшая ў свеце з прафесій.

IMG_4560Наталля Паўлоўская — настаўнік пачатковых класаў Дубраўскай СШ і ўжо больш   як  дзесяць год калега сваім былым настаўнікам, якія  змаглі прывіць сваёй вучаніцы  і любоў да прафесіі, і жаданне працаваць з дзецьмі, і павагу да роднай школы.  Наталля Іванаўна з радасцю кожны дзень спяшаецца да сваіх вучняў, каб разам з імі   зрабіць новы крок у свет ведаў. На ўроках дзецям заўсёды цікава, таму што  настаўнік  умее знайсці падыход да кожнага дзіцяці. Разам яны не толькі   асвойваюць абавязковую праграму, але і паспяхова займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю.                                       

І на канікулах Наталля Іванаўна не адпачывае.  Летам, напрыклад,  у Дубраўцы працаваў лагер з дзённым знаходжаннем «Касмічныя прыгоды». Дзякуючы настаўніцы, якая распрацавала насычаную праграму адпачынку, школьнікі пабывалі  і ў вайсковай часці, і ў ратавальнікаў, і на некалькіх экскурсіях. І Дзень Нептуна з размахам адзначылі. Так што ніколі не сумуюць вучні са сваёй настаўніцай, кожнай сустрэчы з якой заўсёды рады.

Самая лепшая ў свеце з прафесій.: 1 комментарий

  • 09.10.2017 в 22:50
    Permalink

    Очень уважаю труд учителей, жаль он оплачивается на низком уровне и многие учителя просто выживают практически…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *