У Пухавіцкім раёне адбыўся раённы суботнік

Разагнаць восеньскі сум і зрабіць свет вакол нас больш прыгожым — з гэтай задачай паспяхова справіліся тыя, хто зранку ў суботні  дзень не застаўся дома, а выйшаў  на  раённы  суботнік   па  добра-ўпарадкаванні  тэрыторыі  горада і  населеных  пунктаў  раёна. 

img_7849Для Таццяны Румянцавай, інжынера па ахове працы і старшыні прафсаюзнага камітэта ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод», нават дзень нараджэння не стаў прычынай прапусціць гэтае мерапрыемства. Разам з калегамі імянінніца прыняла ўдзел у навядзенні парадку на прылеглай да прадпрыемства тэрыторыі. А калегі выкарысталі момант для таго, каб  павіншаваць  Таццяну АляксандраўнуВосеньская ўборка — гэта выдатны спосаб яшчэ раз прадэманстраваць наша жаданне жыць у чыстым і прыгожым наваколлі. Суботнік праводзіўся ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый, аб’яўленага аблвыканкамам.

img_7909— Асабліва актыўнымі ў гэты дзень  былі  работнікі  раённага выканаўчага камітэта, сацыяльнай сферы, ААТ  «Пухавіцкі  нафта-прадукт», «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод», «Машхарчпрад», СТАА «Марозпрадукт». Гэта прыклад таго, як адказна людзі могуць ставіцца да агульнай справы, — кажа намеснік старшыні райвыканкама Іосіф Кучко. —  За адзін дзень было зроблена шмат. У мікрараёне  «Крыніца», напрыклад, пасаджана больш за 200 дрэў, кустоў шыпшыны, якія ў будучым стануць зялёнай агароджай.

img_7950А ў цэнтры горада былі ўстаноўлены два штучныя дэкаратыўныя дрэвы, якія вельмі прыгожа выглядаюць у вячэрні час. Спадзяёмся, што дрэвы даставяць эстэтычнае задавальненне гараджанам. 

У населеных пунктах раёна таксама вялася вялікая агульная работа па навядзенні парадку.

— Нягледзячы на зусім асенняе надвор’е, жыхары Рудзенска выйшлі на суботнік, — кажа старшыня сельвыканкама Раіса Гайшун. — Работнікі сельвыканкама навялі парадак каля будынка, а таксама працавалі на добраўпарадкаванні помнікаў у Цітве, Варонічах. Працавалі школьнікі, медыкі, работнікі Дома культуры. І, канечне, камунальнікі, якія зараз ствараюць Алею закаханых.

img_7932img_7979— Суботнік адбыўся, людзі добра папрацавалі, — падводзіць вынік Іосіф Кучко. — Аднак працы, якую трэба было б зрабіць, каб, нарэшце, на вуліцах горада, вёсак, на прылеглых да прадпрыемстваў і арганізацый тэрыторыях з’явіўся глянец, які б радаваў вока, яшчэ нямала. Таму ў гэтыя восеньскія дні ўсіх заклікаем выйсці і папрацаваць для сябе і на агульную карысць. Чакаем большай актыўнасці ад шматлікай аўдыторыі навучэнцаў Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага  каледжа, работнікаў  сферы гандлю, прадстаўнікоў сілавых структур.

Алена  ШАНТЫКА

У Пухавіцкім раёне адбыўся раённы суботнік: 2 комментария

  • 20.10.2016 в 09:35
    Permalink

    Деревца и правда очаровательны. Молодцы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • 19.10.2016 в 16:46
    Permalink

    Электрические деревца красиво получились. А вот ящик электрический весь вид портит…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *