Хутка дзеці пойдуць ў  школу.

IMG_3949Пакуль настаўнікі абмяркоўваюць на жнівеньскіх канферэнцыях і педсаветах праблемы і перспектывы развіцця адукацыі, школьнікі цешацца апошнімі днямі летніх канікул, а будучыя першакласнікі з хваляваннем чакаюць свайго першага званка.

Для  Златы Мацкевіч, як і для ўсіх шасцігодак, 1 верасня стане асаблівым днём. Днём, які адкрые дарогу ў свет новых ведаў.

Злата будзе вучыцца ў сярэдняй школе № 4 горада Мар’іна Горка. Дзяўчынка ўжо паспела пазнаёміцца са сваім  будучым  настаўнікам — Ірынай Казіміраўнай Грэчка.

Злата з ахвотай расказвае, што да школы ўжо цалкам гатова. Пра гэта паклапаціліся бацькі. Злаце ж застаецца толькі з цікавасцю і хваляваннем прымяраць зноў і зноў школьную форму, перабіраць новыя сшыткі, альбомы, чакаючы свой першы школьны дзень.

Злата  абяцае  вучыцца  на  выдатна, як  робіць  гэта  яе  старэйшая сястра Валерыя, вучаніца чацвёртага  класа гэтай  жа  школы.

Алена  ШАНТЫКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *