Тэатр Мар’інагорскай СШ №2 “Залаты ключык” прэзентуе новы спектакль

Такое вось надзённае пытанне вырашалі, жартуючы, акцёры ўзорнага тэатра Мар’інагорскай СШ №2 “Залаты ключык” падчас прэм’ерных паказаў новага спектакля “Пра Ямелю, Цара і ўсіх, усіх, усіх”.

14Сцэнарый для спектакля напісаны паводле вядомай гумарыстычнай казкі Леаніда Філатава  «Про Федота-стрельца, удалого молодца». Сюжэт, можа, і не зусім дзіцячы, аднак добра зразумелы і гэтай аўдыторыі. Тым больш, што некаторыя героі ўзяты з такіх знаёмых казак! Ну, хто, напрыклад, Ямелю не ведае? Юныя  тэатралы   ўпэўнена адчувалі сябе на сцэне роднай  школы, таму  прэм’ера прайшла з поспехам. Казку паглядзелі амаль усе вучні школы. Некаторыя прызналіся, што пабывалі на прадстаўленні двойчы. І, трэба ад-значыць, знайшлі розніцу.

07— Гэта зразумела ўжо таму, што спектакль іграюць два саставы акцёраў, — гавораць кіраўнікі тэатра Ларыса Родак і Ірына Макарава. —  На гэты раз, дарэчы,  у нас нямала дэбютантаў. Ямелю, напрыклад, у адным з саставаў іграе дэбютант Міхаіл Кляўко.  І нядрэнна спраўляецца з гэтым.

Мяне ўласна вельмі ўразіла якаснае выкананне своёй ролі (ролі Цара) Дзянісам Арышчанка, які так арганічна стварыў вобраз заклапочанага арганізацыяй шлюбу дачкі бацькі, што, здавалася, і без мантыі хлопец будзе паводзіць сябе па-царску. Аднак Цар пасля спектакля выглядаў зусім звычайным школьнікам. Ніколі не пазнала б  у ім таго, хто больш чым упэўнена аб’яднаў вакол сябе ўсё дзейства казкі.Апладысменты   гледачы адрасавалі Кацярыне Мялешка (Прынцэса),  і Уладзе Мартынчык (Пацешка), і Дар’і Лазарчык (сучасная Баба Яга-шапаголік)… І ўсім-усім-усім астатнім. Літаральна як заяўлена ў назве спектакля.

18Не магу не адзначыць, што новы спектакль  выйшаў у цудоўных дэкарацыях і ўразіў якаснымі касцюмамі, якія па традыціі шыюцца ў тэатры  сваімі рукамі. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што праца акцёрамі і рэжысёрамі выканана на выдатна, і прэм’ера  ў школе адбылася. Цяпер чарга пухаўчан знаёміцца з новай пастаноўкай дзіцячага тэатра.

Алена  Іванова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *