Жыхарам Пухавіцкага раёна зноў пашанцавала.
Сапраўды ўдалым аказаўся для жыхароў Пухавіцкага раёна 46-ы тур рэкламнай гульні «Удача ў прыдачу», якую праводзіць сетка «Еўраопт». Па два квіткі на канцэрт «Песня года–2017» выйгралі 5 чалавек — жыхары пасёлка Дружны, гарадскога пасёлка Рудзенск, горада Мар’іна Горка. Грашовы прыз у 1000 рублёў дастаўся жыхаркам гарадскога пасёлка Свіслач, аграгарадка Блонь і горада Мар’іна Горка. А Вольга Галавень з гарадскога пасёлка Свіслач выйграла галоўны прыз — кватэру ў Мінску.
Наталля ПАРХОМЧЫК.