Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі, праходзіць ва ўсіх рэгіёнах

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ўручыла пашпарты юным грамадзянам Беларусі. Урачыстая цырымонія адбылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі 27 падлеткаў з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска. Усе яны выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.

Краіна можа ганарыцца такім падрастаючым пакаленнем, падкрэсліла Наталля Качанава і выказала ўпэўненасць, што дзень, калі моладзі ўручылі пашпарты, запомніцца ім на ўсё жыццё. Свой галоўны дакумент яны атрымліваюць у Год малой радзімы. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пажадала юным грамадзянам стаць сапраўднымі патрыётамі, тымі, якія любяць сваю краіну, народ і сям’ю. Яна заклікала  не забываць, што яны нарадзіліся і жывуць у свабоднай, незалежнай Беларусі, якую стваралі шматлікія пакаленні. А таксама нагадала, што адзін з галоўных абавязкаў грамадзяніна любой краіны — з павагай ставіцца да  гісторыі сваёй краіны.

Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі, праходзіць ва ўсіх рэгіёнах.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *