На палетках гаспадарыць «Раса»

Каманда механізатараў з ААТГолацк”, як і астатнія земляробы раёна, у пачатку тыдня вымушана была чакаць, пакуль глеба крыху падсохне. Не атрымлівалася выехаць на палі з агрэгатамі.

— Думаю, літаральна дзень-два, і будзем пачынаць сяўбу, — расказвае інжынер-механік Аляксандр Славікоўскі, які  суправаджаў мяне ў поле. — Пакуль на  палетках працуе комплекс агратэхнічных сродкаў “Раса”, які, дзякуючы асаблівасцям эластычных колаў, аказвае нізкі ціск на глебу і можа праехаць па вільготным участкам.

На “Расе” Аляксандр Расолька веў падкормку азімага трыцікале вадкім азотам. Удабрэнні яму падвозілі Сяргей Гасюк і Дзмітрый Хазянін. Падкормку  Аляксандр Генадзьевіч пачаў напрыканцы мінулага тыдня. На рахунку механізатара ўжо больш за 450 гектараў.

Гэты комплекс Аляксандр  Расолька атрымаў у 2011 годзе і з тых часоў — нязменны яго гаспадар. Таксама за  Аляксандрам Генадзьевічам замацаваны трактар і камбайн. Пазней механізатар будзе  праводзіць   хімпраполку гэтых  пасеваў,  а  летам — убіраць ураджай.

План сяўбы ў гаспадарцы даўно вядомы. Голацкім земляробам трэба пасеяць 150 гектараў яравой пшаніцы, 680 гектараў ячменя, 70 гектараў аўса і 150 гектараў зернебабовых. Уся тэхніка, якая будзе задзейнічана на пасяўной, ужо падрыхтавана.

Напярэдадні палявога сезона ў сельгасарганізацыі аднавілі машынна-трактарны парк. На новым агрэгаце для падрыхтоўкі глебы будзе працаваць Аляксандр Лях, на новым МАЗе 5551 — Сяргей Стулянкоў, на трактары МТЗ-3522 —  Віталь Гараўскі. Пазней, у сезон корманарыхтоўкі, на палеткі  выедзе новы  КВК-800.   Гэтым  кормаўборачным  камбайнам  будзе кіраваць Алег Маркаў.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *