Сяргей Ніпарко з ААТ “Ражджэственскае-Агра”  — лепшы араты ў раёне

Сяргей Ніпарко з ААТРажджэственскаеАгра”  — адзіны механізатар у раёне, які з 15 жніўня па 1 верасня пад азімыя збожжавыя заараў больш за 500 гектараў плошчыЗа плённую працу малады  механізатар  атрымаў Ганаровую грамату  райвыканкама і грашовую прэмію.

Канкурэнтаў у Сяргея Сяргеевіча было нямала: штодзень на ворыве ў гаспадарках раёна працуюць больш за дваццаць чалавек. Аднак толькі ён уклаўся ў тэрміны, якія былі вызначаны раённым выканаўчым камітэтам, і дасягнуў пастаўленай мэты.

— Я хацеў паказаць нашу гаспадарку з лепшага боку, — гаворыць Сяргей. — І асабіста для сябе было цікава: ці змагу заараць такую плошчу  за два тыдні. Было няпроста, але вы-нікам я задаволены.

Сяргей Ніпарко працуе на энерганасычаным трактары МТЗ-3522,  тэхніка  падводзіла маладога механізатара. Амаль шэсць дзён вымушаных  перапынкаў адпаведным чынам уплывалі на настрой Сяргея. Таму працаваў і ноччу.

А нядаўна ён  зачапіў да свайго трактара агрэгат для падрыхтоўкі глебы.

Сяргей Ніпарко працягвае працоўную дынастыю. У ААТ “Ражджэственскае-Агра” працуе  яго бацька, які сёлета намалаціў тысячу тон зерня  на жніве.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *