Калектыў Дружненскага СДК праводзіць канцэрты ў прамым эфіры

Удзельнікі прамога эфіру, прысвечанага Дню Перамогі.

Ва ўмовах развіцця пандэміі каронавірусу ў няпростых абставінах апынулася сфера культуры. Масавыя мерапрыемствы адменены. Але гэта не азначае, што культурнае жыццё зусім заціхла. Работнікі Дружненскага сель-скага Дома культуры вырашылі: калі немагчыма  праводзіць рэальныя канцэрты, можна паспрабаваць рабіць віртуальныя. І арганізавалі прамыя эфіры на сваёй старонцы ў Інстаграм.

— Гэта было агульнай ідэяй усяго нашага калектыву,  — расказала мастацкі кіраўнік Дружненскага СДК Любоў Васільчук. — Творчыя людзі не могуць застацца без любімай справы. І жыхароў пасёлка хацелася падбадзёрыць, дабавіць у рэчаіснасць пазітыву.

Пачалася гэта справа з таго, што ўсе артысты Дома культуры запісалі сольныя міні-канцэрты. Затым з’явіліся канцэртныя праграмы з вядучымі, у ролі якіх сябе паспрабавалі Вера Плашчынская, Надзея Саланец, Надзея Сухаросава: яны арганізоўвалі зносіны з публікай, каменці-равалі, што адбываецца на сцэне. Так праходзілі канцэрты, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню сям’і. Нашы эфіры пабачылі ўдзельнікі  музычнай групы “Дваццаць чатыры” з Зазеркі. Прыехалі паглядзець, як адбываецца запіс, і загарэліся ідэяй. У выніку яны сталі героямі эфіру, які прайшоў 23 мая.

Фрагменты ўсіх прамых эфіраў з Інстаграм пасля дубліруюцца на старонцы Дружненскага СДК  у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.  Гэта  дазваляе пашырыць аўдыторыю. Прыемна, што людзі цікавяцца тым, што мы робім,  — падкрэсліла Любоў Васільчук.

Яна  расказала і аб тэхнічным  баку незвычайнай для  іх калектыву справы. Запісваецца ўсё на сцэне. Абсталяванне: мабільны тэлефон, сэлфі-палка, замацаваная ў стойку для мікрафона, разнастайныя скрынкі, якія выкарыстоўваюцца для таго, каб стойку можна было падняць вышэй. Наяўнасць гэтага ўсяго — клопат мастацкага кіраўніка Любові Васільчук.  Дырэктар Дома культуры Людміла Саланец адказвае за якасць гука. Рабочы Арцём Васілец  — галоўны майстар па асвятленні.

Любоў расказала, што  стварэнне прамых эфіраў усіх захапіла. Працэс даволі цікавы, хоць і не звычайны. Спачатку артысты адчувалі сябе не зусім камфортна, бо  спяваць на сцэне, калі бачыш перад сабой пустую залу, не так проста: няма зваротнай сувязі, падтрымкі гледачоў. Але паспрабавалі — і спадабалася! Зараз да віртуальных канцэртаў усе рыхтуюцца, як і да рэальных. І хвалююцца перад выхадам на сцэну не менш, чым пры поў-най зале.  Хоць і бачаць перад сабой не гледачоў, а толькі мабільны тэлефон.

Зараз крэатыўная каманда Дружненскага СДК рыхтуе новыя прамыя эфіры. Яны робяць гэта з вялікім жаданнем падарыць хвіліны радасці не толькі жыхарам пасёлка Дружны, але і ўсяго раёна. Заходзьце на іх старонкі ў сацыяльных сетках “Інстаграм” і “ВКонтакте”. І далучайцеся да творчасці, для якой няма межаў.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *